Цікавы праект захавання сельскай культуры на Бярозаўшчыне. "Хата деда Хвэдора" на памяць (фота)

У невялічкай вёсцы Міхалкі, што ў Бярозаўскім раёне Брэстчыны, з”явіўся свой музей – “Хата деда Хвэдора”.

- Заходзьце. Калі ласка,- запрашае гаспадыня Вера Іванаўна Захарава ў хату.  І папярэджвае:

- Говорым токі по-нашому. По-сельскому. Так повэлося тут. 

“По-нашому” не надта атрымліваецца. Хоць і спрабую.

Вера Іванаўна ўслед за мною пераключаецца на рускую. Так і разважаем – па-руску -  што палесская мова амаль як украінская. Мала чым адрозніваецца.  Сакавітая. Не трасянка зусім, калі хто думае. Мова.  

Цікавы праект захавання сельскай культуры на Бярозаўшчыне. Хата на памяць

Вера Іванаўна – чалавек трох краін. У лёсе пераблытаны-перакліканы Беларусь, Расія і Украіна.

Вёска Міхалкі значыцца як месца нараджэння. Расія дала каханне і спадарожніка жыцця. А Україна - грамадзянства і ўтульны дом. Аднак нездарма ж кажуць, што дрэвы  дзяцінства – самыя высокія, рэкі – самыя шырокія, сцежкі - самыя доўгія, а вясковая хата – самая ўтульная. Тут пахла бабулінымі пірагамі, малаком і… скураным абуткам, успамінае Вера Іванаўна. Дзед Фёдар  (Хвэдор па-выясковаму) Зялёнка рамантаваў абутак.

Цікавы праект захавання сельскай культуры на Бярозаўшчыне. Хата на памяць

- Добра памятаю, як да дзеда прыносілі абутак. Сядзелі, размаўлялі. Ніхто нікуды не спяшаўся, асабліва зімой. Дзед тым часам за маленькім столікам з шуфлядкамі стукаў малатком пад керасінкай і таксама прымаў удзел у размове. Майстраваў дзед толькі ў вольны ад працы час, бо была вялікай гаспадарка.

Атрымаўшы дыплом Беларускага інстытута інжынераў чуганачнага транспарту, Вера працавала ў Куйбышаўскім аддзяленні чыгункі. Там выйшла замуж. І пераехала па месцу працы мужа – ў Прыпяць. Пад сумна вядомы Чарнобыль… Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС супругам прапанавалі жылле ў Кіеве. Дзе яны і дагэтуль. Працуюць ў сістэме сувязі.

Кожны год Вера Захарава з мужам Валерам (і таксама ўсе сёстры Веры Іванаўны з блізкімі)  прыязжаюць ў Міхалкі. Быццам  бы на адпачынак. На справе – працаваць. Высаджваць бульбу на бацькоўскіх градках, што побач з хатай дзеда. Любавацца цюльпанамі. Навядуць парадак,  і  ў вольны час праводзяць адмысловыя экскурсіі па ўласным музеі.

Цікавы праект захавання сельскай культуры на Бярозаўшчыне. Хата на памяць

Хата заможнага селяніна Хвэдора Зялёнка і яго жонкі Еўдакіі, ці Овдоські, як кажуць у Міхалках,  заўжды была поўнай людзей. Ў госці заходзілі, па справах, на вячоркі. Ды і Бог шчодра адарыў продкаў Веры Іванаўны дзяцьмі. Таму гісторыя хаты – частка гісторыі моцнага роду.

У хаце дзеда Хвэдора нарадзіліся і выраслі дзве дачкі: Ганна і Надзея. Ганна  выйшла замуж ў суседнія Пешкі, а Надзея стала жонкай аднавяскоўца – Івана Юдчыца. Ен пайшоў ў прымакі да Хвэдора Захаравіча Зялёнкі. Тут раслі яго дзяўчаты: Тамара, Наталля, Марыя і Вера.

Пакуль сваю хату Іван побач не паставіў.

Цікавы праект захавання сельскай культуры на Бярозаўшчыне. Хата на памяць

Музей ўзнік, з аднаго боку - знянацку.  З другога -  была гэтая ідэя не адной хвіліны.  Боркаўскі сельсавет паставіў пытанне: ці залічым хату ў лік старых, потым знясем,  ці што рабіце самі. Нездарма казалі нашы продкі, што застаўшайся без гаспадароў хаце горш, чым сіраце. Але ці заўжды пусты дом – гэта дом пакінуты?

Сабраліся чатыры сёстры, паглядзелі, колькі ў дзедавай хаце ўсяго-ўсякага з дзяцінства. Пачалі ўспамінаць:

- Як дзед вельмі кахаў унукаў, а было іх 8 дзяўчынак і 2 хлопцы.

- Як  насіў дзяцей  на пагершках…

- Як курыў самасад. Баба садзіла, ён сушыў, рэзаў і курыў мундштук.

- Як дзед хаваў грошы ад бабы ў сундук, які адчыняць забаранялася.

- Як садзіўся за стол есці, і баба Овдоська яму падавала з пячы гарачае. Суп фасолевы, ці боршч з кіслай капусты, кавалачкі з заціркай і малаком…

- Што была ў дзеда маленькая слабасць. Гэта гульня ў карты на грошы. Кожную суботу, увечары, дзед кідаў справы, мыўся ў балеі, галіўся, надзяваў шэры кортавы касцюм і ійшоў у вёску іграць у карты…

О, колькі тут ўсяго было! У гэтай хаце. А, найгалоўнае,- любові. Да дзяцей, да людзей, да гаспадаркі, да працы. Да жыцця.

 

Цікавы праект захавання сельскай культуры на Бярозаўшчыне. Хата на памяць

З”явіўся музей  дзякуючы Веры Іванаўне перш-наперш. Бо яна ўзяла ініцыятыву ў свае рукі.  Вяскоўцы  з ахвотаю дзяліліся экспанатамі. Здымалі з гарышча лён, даставалі з шафы ручнікі, няслі ходнікі, збаночкі ды кошыкі. Сярод экспанатаў ёсць нават партманэ. З бярозавай кары – берасты. Для каго, цікава, і хто яго змайстраваў? 

Цікавы праект захавання сельскай культуры на Бярозаўшчыне. Хата на памяць

Сёння гэта - музей, на мой погляд, адзінкавы ў сваім родзе. Яго нельга назваць музеем сельскага побыту ці этнаграфічным. З аднаго боку, ён сямейны, уласны. Хата палешука, які быў майстра, гаспадар. Уласнік. Бо меў не толькі добра зладжанае жылле, але вялікую гаспадарку. У Хвэдора Зялёнкі была свая зямля:  4 гектары поля, два – леса, балотца з сажалкаю, сенакос. Конь Орлік,  4 каровы, бычок, 20 авечак, 5-6 свіней…

Цікавы праект захавання сельскай культуры на Бярозаўшчыне. Хата на памяць

І меў дзед ўздзячлівых унучак,  як паказала жыццё.

Калі далей разважаць, то з другога боку, музей – агульны. Міхалкаўскі. Экспанаты збіралі ўсей вёскай. Ды і ўспаміны таксама. 

Вера Іванаўна дадае:

- І бабіна “бобовыне” – фасолевыя кусцікі , закінутыя на вышкі клуні, і дзедавы інструменты, і нават сундук, у які нікому дзед не дазваляў заглядваць,  – да ўсяго гэтага сёння можна дакрануцца любому госцю.

Цікавы праект захавання сельскай культуры на Бярозаўшчыне. Хата на памяць

Калі няма гаспадароў, аднавяскоўцы адчыняць сенцы ў музей. Так што як кажуць: калі ласка.

- Уся наша сям”я ўдзячна кіраўніцтву сельскагаспадарчаму вытворчаму кааператыву “Боркаўскі” і Боркаўскаму сельсавету – за дапамогу пры даглядзе за дваром. Дзякуем настаўнікам Боркаўскай школы – за тое, што яны прывіваюць любоў да нашага мінулага, да нашай гісторыі,- дадае Марыя Іванаўна, якая разам с сятрою і яе мужам Валерам ладзілі экскурсію.

Цікавы праект захавання сельскай культуры на Бярозаўшчыне. Хата на памяць

- Хто ў музеі бывае? – пытаюся.

Вера Іванаўна бярэ ў рукі сшытак, роля якога -  Кніга водгукаў. Беларуская мова, руская, англійская, польская…

- Былі родзічы з вёсак Бярозаўшчыны: Левашкоў, Малечы, Пешак, Міхалак, Борак, Лясковічаў, Шлях-Пушчы, Сігневічаў . А таксама з Бярозы, Кобрына, Маларыты, Брэста. З Кіева, Санкт-Пецярбурга, Хабараўска. І нават з Амэрыкі, дзе жывуць дзве ўнучкі дзеда Хведора. Збіраюцца аднавяскоўцы. Прыходзяць школьнікі.

Дарэчы, музей – не толькі адна хата, але і клуня.  Там шмат чаго, знаёмага селяніну. Вера Іванаўна да слова ўспомніла, што пры расчыстцы клуні пад старой саломай знайшлі яны калёсы да конскага возу і збрую. Дзед быў прыжымісты, і вельмі перажываў, калі каня Орліка забралі ў калгас.

Вера Іванаўна адмыкае дзверы клуні:

Цікавы праект захавання сельскай культуры на Бярозаўшчыне. Хата дзеда Хвэдора (фота)

- Ужо даўно не стаіць тут карова, не рэжуць салому сячкарняй, не малоцяць снапы ручнымі цапямі. А клуня пабудавана добрая, моцная – на вякі. 35 гадоў няма дзеда, а дух вялікага Гаспадара прысутнічае тут. Як быццам бы ўчора ён зачыніў дзверы…

На жаль, не кожны з нас як гэтая вялікая сям”я з каранямі ў Міхалках можа сказаць: я ведаю гісторыю свайго роду хаця б да трэцяга калена. Ведаю гісторыю вёскі, адкуль паходзяць продкі. 

Седзячы за сталом пад яблыняй на двары Івана Юдчыца, які таксама сышоў ўжо з жыцця як і яго цесць Хвэдор Зялёнка,  гледзячы на на хату дзеда Хвэдора, што амаль стагоддзе зберагае ў сабе нашы традыцыі, легенды, мы з Верай Іванаўнай разважалі: аб вёсцы, жыцці-быцці, аб тым, хто мы ёсць на самай справе і кім імкнемся казацца. Прыйшлі да высновы: каб захаваць шчасце, ім патрэбна дзяліцца.

Добра вандраваць, добра пабачыць свет. Але вяртацца трэба дадому – да сваіх каранёў. Хоць зрэдку, хоць ў думках…

Источник TOMIN.BY